Прымалi гасцей
У нядзелю 29.03 прыход храма ў гонар вобраза Божай Маці «Млекопитательница» ў Раўбічах прымаў гасцей - выхаванцаў нядзельнай школы Ўсіхсвяцкага прыхода г. Мінска і іх слынную кіраўніцу Алену Ўладзіміраўну Сакалову. Разам прычасціўшыся Святых Хрыстовых Дароў, дзеці і дарослыя адправіліся на заняткі нядзельнай групы прыхода: пісалі лісты, выкарыстоўваючы літары царкоўна-славянскага алфавіту, запячатвалі васкавымі пячаткамі. Для гасцей настаяцель храма прот. Андрэй Кузьма правёў экскурсію па храме, усе ахвотныя наведалі званіцу. Госці перадалі ў дар прыходу канцтавары і добрую традыцыю частавання маладых выхаванцаў перад заняткамі грэчневай кашай.


Комментарии
Отправить комментарий